Выдавецтва «Янушкевіч» пазбавілі ліцэнзіі ў Беларусі
Інфармацыя пра пазбаўленне ліцэнзіі з’явілася ў сацсетках выдавецтва. «У судовым парадку. Найверагодней, быў прыменены арт. 33 Закону аб выдавецкай справе. Калі не памыляемся, такое здараецца ўпершыню ў найноўшай гісторыі», — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала «Кнігаўка».
Выдавецтва «Янушкевіч» рыхтавала і выдавала разнастайную кніжную прадукцыю, пераважна на беларускай мове.
