Выйшаў поўны двухтомнік вершаў Мойшэ Кульбака на ідыш і беларускай мове



Пабачыў свет першы ў гісторыі поўны збор паэтычных твораў выдатнага ідышскага паэта Беларусі Мойшэ Кульбака. Першы том выдадзены на мове арыгіналу. У другім томе — творы ў лацінскай транслітарацыі з паралельным беларускім перакладам.

Пра двухтомнік паэзіі Мойшэ Кульбака распавёў укладальнік і перакладчык Сяргей Шупа:

Беларускія чытачы ўжо знаёмыя з менскім вялікім раманам “Зельмяняне” ці “Зельмянцы”, розныя пераклады. Чаго не хапала? Гэта адкрыцця творчасці Кульбака як паэта беларускаму чытачу, бо ён перадусім паэт, а не аўтар празаічных раманаў. Як гэта не парадаксальна, але мы мала ведалі, што Кульбак – гэта самы вядомы ў свеце аўтар, які жыў і пісаў свае творы на тэрыторыі Беларусі ў міжваенны перыяд. Кульбак – паэт беларускай прыроды.

Двухтомнік паэзіі ідышскага паэта Беларусі Мойшэ Кульбака насычаны бібліяграфічнымі і тэксталагічнымі заўвагамі і каментарамі. Кнігі будуць цікавыя і тым, хто хоча паглыбіць веданне беларускай мовы і вывучыць ідыш.

Набыць кнігу можна па наступных спасылках:

https://allegro.pl/oferta/usie-wierszy-i-paemy-mojsze-kulbak-12661683789?fbclid=IwAR2v3f_2y46fCqTXPT27gNtk-l4Wbiyh3633lYLsNq0bDlZT_drX0OKvz9c
https://kniger.by/?post_type=product&wrls_search_in=content&s=%D0%9C%D0%9E%D0%99%D0%A8%D0%AD%20%D0%9A%D0%A3%D0%9B%D0%AC%D0%91%D0%90%D0%9A&fbclid=IwAR0ffezv47u4dtFXFkxrKTgcgeVDZzTCStgSeyPQP4otPeXpUH18q-eIdZQ

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Шупы