Выйшаў „Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” на 65 тысяч слоў
Свежы нумар “Нашага слова.pdf” паведамляе пра тое, што з друку выйшаў “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” на 65 тысяч слоў. Выданне складаецца з двух тамоў. У слоўнікавым артыкуле даецца кароткае тлумачэнне значэння слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, пазначаецца націск. Шырока выкарыстоўваюцца ў слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі і прымаўкі.Так што ён будзе карысны, як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.

У Лідзе і Лідскім раёне ёсць такія прадстаўнікі – паэты, музыкі, мастакі, майстры дэкаратыўна прыкладнога мастацтва, людзі, у якіх мноства захапленняў, заняткаў па душы і добрых справаў. Ужо праведзена нямала мерапрыемстваў – сустрэч, выставак з такімі асобамі. Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея супрацоўнічае з ДУ „Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” – аддзяленнямі дзённага знаходжання для інвалідаў гарадоў Ліда і Бярозаўка, з Лідскай раённай арганізацыяй АТ „БелТІЗ”, з Лідскай аб’яднанай арганізацыяй ГА „Беларускае таварыства інвалідаў”.
2022 год стаў вызначальным і паказальным у правядзенні інклюзіўнага праекта. 10 лютага ў Рэспубліканскім конкурсе культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі „Лепшы інтэрактыўны музейны праект для спецыяльных аўдыторый або інклюзіўны праект” „Лідскі гістарычна-мастацкі музей” атрымаў перамогу за інклюзіўны праект „Перадай дабро па крузе…”, які праводзіцца на базе Дома Валянціна Таўлая.
27 ліпеня эстафету ў правядзенні і пашырэнні праекта зноў перанялі прадстаўнікі з горада Бярозаўка Пачабут Сяргей і Саннікава Вера. Была адкрыта выстаўка, у якой сышліся два мастацтвы – дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае. У Сяргея Пачабута – графіка, у Веры Саннікавай – вырабы з тканіны – фаамірана і фетра – паштоўкі, брошкі, кніжкі-малышкі, вясельная кампазіцыя і створаныя ў тэхніцы скрапбукінг. У сваіх творчых работах яны пакінулі часцінкі сваіх душ, у якіх праяўляецца жыццёвы погляд на свет, які звычайны чалавек, парой і не заўважае і не бачыць. Выстаўка мае назву „Творчасць як жыццё…”. Пра ўсё гэта чытачы таксама даведаюцца з “Нашага слова”, а таксама прачытаюць і шмат іншых карысных матэрыялаў. Поўнасцю свежы нумар чытайце ТУТ.
Беларускае Радыё Рацыя