Выпушчаны тры маркі, прысвечаныя Берасцейшчыне
28 ліпеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму «Берасцейшчына» з серыі «Беларускі край».

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 10 Берасця праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Дызайн марак ажыццявіла Яўгенія Бядонік. Фота Сяргея Плыткевіча.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.
Беларускае Радыё Рацыя