Выпускны ў Школе маладога пісьменніка
Каб стаць пісьменнікам, трэба вучыцца. У менскім музеі Петруся Броўкі сабраліся сёлетнія выпускнікі Школы маладога пісьменніка, што працуе пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Гавораць старшыня Саюза Барыс Пятровіч:
— Спадзяюся, то няма тых, хто шкадуе, што год таму паддаўся на авантуру стаць пісьменнікам і падаў заяву ў нашу школу. Я ўпэўнены, што гэты год прайшоў не дарма, што ўсё толькі ўмацаваліся ў сваім жаданні стаць пісьменнікам, яшчэ больш паверылі ў свае сілы і магчымасці. За што вялікі дзякуй нашым шаноўным выкладчыкам. У майго пакалення такіх школ не было, мы заканчвалі журфак ці філфакі, а яны не давалі нам той адукацыі, якая патрэбная для будучага пісьменніка.
Аніводная дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў краіне не рыхтуе адмыслоўцаў-літаратараў. А пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Школа маладога пісьменніка дзейнічае ўжо пяты год запар.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
Array




