Выстава Аліны Ларк у Беластоку
Беларусы, якія апынуліся ў Беластоку, адыходзяць ад шоку апошніх гадоў, і пачынаюць шукаць сваё месца ў новым грамадстве. Аліна з сям’ёй раней жыла ў Дзяржынску. Але менавіта ў Беластоку яна змагла вярнуцца да любімай справы – маляваць.

Гэтымі днямі ў памяшканні культурнага цэнтру «Не-тэатр» праходзіць яе выстава. «Нарэшце я насмелілася паказаць свае працу ў горадзе, дзе цяпер жыву», – сказала Аліна Ларк.
– Пасля пераезду ў Беласток я вярнулася да свайго любімага занятку, якім захаплялася з дзяцінства. Тут атмасфера свабоды. І гэтая атмасфера, відаць, падштурхнула мяне не баяцца нічога, пачаць тварыць і не баяцца сваёй творчасці, бо спачатку былі комплексы, баялася паказаць свае карціны людзям.
Цяпер у Аліны Ларк ёсць таксама і свая студыя, дзе яна вучыць маляваць як дзяцей, так і дарослых.
Выстава ў «Не-тэтры» будзе працаваць да 18 кастрычніка.






Беларускае Радыё Рацыя