Выстава Анатоля Кузняцова ў Менску



У менскім Палацы мастацтваў працуе выстава класіка беларускага нефігуратыўнага жывапісу Анатоля Кузняцова «Паміж белым і чорным», прымеркаваная да 75-годдзя мастака.

Дата: 30 чэрвеня

Час: 18.00

Месца: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Менск

«Паміж белым і чорным» — так называецца новая серыя работ мастака. У адрозненне ад папярэдніх карцін Анатоля Кузняцова, пабудаваных на кідкай экспрэсіі, у новых творах пануе нешматслоўе колеру і ўвага да ўнутранага руху ў прасторы палатна.

Не, колер, безумоўна, прысутнічае ў яго работах. Але нечаканыя акцэнты сініх, чырвоных, аранжавых не перашкаджаюць адценням шэрага і чорнага.

Так Анатоль Кузняцоў разгортвае ў сваіх абстрактных працах складаныя разважанні пра сутнасць сённяшняга мастацтва.

Выстава працуе да 24 ліпеня.

Фота з ФБ Ірыны Кузняцовай.