Выстава «Дух Полацка» ў Вільні



У панядзелак, 27 сакавіка, у прасторы CreateCulture Space адкрылася выстава полацкай мастачкі Веранікі Панізнік «Дух Полацка».

Выстава прысвечана гораду Полацку і паказвае яго звыклае асяроддзе новым позіркам.

Працы створаны падчас праекта «Замалёўкі-вандроўкі», які аб’яднаў зацікаўленых маляваннем людзей з мэтай пазнаёміцца бліжэй з горадам і заўважыць яго дэталі і рэчы, на якія раней не звярталі ўвагі.

Вераніка Панізнік перад адкрыццём выставы сказала: «На адкрыцці выставы я хачу максімальна стварыць атмасферу роднага городу, правяду вас па яго вуліцах, раскажу падрабязней пра сябе і праект, распавяду пра працы і, што знайшла, адкрыла і адкрываю ў сваім горадзе новага кожны раз, калі малюю яго».

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų, g. 5, Вільня.