Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
У чацвер, 4 траўня, менская галерэя ДК сумесна з віленскай GODO адкрыла ў Вільні выставу «Дыялогі».
Гэты праект – размова двух выдатных беларускіх сучасных мастакоў: Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча.

У сваіх творах Яўген Шадко часцей за ўсё робіць акцэнт на асобах і частках цела. Серыя партрэтаў прадстаўляе характары, асобы, застылыя ў часе, у імгненні. Анатамічныя часткі цела часта ссоўваюцца, відазмяняюцца, фрагментуюцца; чалавек на карціне існуе ў розных сітуацыях і адначасова. Такім чынам, героі вырываюцца з асабістых гісторый.
У творах Сяргея Грыневіча спалучаюцца рэалістычныя і абстрактныя прыёмы. Карціны запамінаюцца каларытнасцю і нестандартнай кампазіцыяй.



Куратарка – Кацярына Давыдава-Вісоцке.
Выстава працуе да 30 траўня.
Час працы галерэі: пн-пт 13.00-19.00, сб 12.00-18.00.
Уваход вольны.
Фота з фэйсбука Сяргея Грыневіча.