Вывучаем нацыянальна-вызвольныя паўстанні разам з Уладзімірам Арловым
У Гістарычнай школе Уладзіміра Арлова „Адкуль наш род” пачынаецца вывучэнне нацыянальна-вызвольнага паўстання на чале з Кастусём Каліноўскім.

На гэтую тэму запланаваныя трое заняткаў, на якіх пойдзе гаворка пра асобу паўстанцкага кіраўніка і нашага першага нацыянальнага палітыка, пра баявыя дзеянні інсургентаў, а таксама пра ўдзел у паўстанні жанчын, лёсы паўстанцкіх камандзіраў і інш. Слухачоў школы чакае шмат малавядомых фактаў пра тыя падзеі і іхніх герояў.
Першы занятак у пятніцу, 22 верасня, у хабе „Новая зямля” па адрасе Wyszyńskiego 6A. Пачатак а 18 гадзіне.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
На першым занятку:
Кастусь Каліноўскі.
Дзяцінства і юнацтва.
„Мужыцкая праўда”.
„Кароль Літвы”.
Першы беларускі палітык.
Магіла героя.