Як выжываюць беларускія літаратары за мяжой?
Як выжываюць беларускія літаратары за мяжой?

Пра гэта Рацыі распавяла старшыня Беларускага ПЭНу, паэтка Таццяна Нядбай:
– Безумоўна, некаторыя людзі ідуць і ў клінінгавыя кампаніі, і ў рэстарацыі працаваць. З іншага боку мы як ПЭН не заўсёды можам даць людзям патрэбны заробак для таго, каб маглі тут нармальна легалізавацца і годна жыць, хаця б проста выжываць. Ужо не кажучы пра тое, каб шыкаваць. Але мы страемся, таму што ўсё ж такі наша каманда – гэта наш патэнцыял, гэта людзі, якія працягваюць рабіць працу. І калі мы перастанем рабіць тое, што мы рабілі, гэта значыць, што нас сістэма перамагла.
Прайшоў амаль год, як Беларускі ПЭН атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы, аднак арганізацыя па-ранейшаму на ўзроўні выжывання, канстатуе яе кіраўнічка.
Беларускае Радыё Рацыя