Яшчэ адну кнігу гісторыка Анатоля Тараса прызналі „экстрэмісцкай”
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 12 верасня прызнаў кнігу „Кароткі курс гісторыі Беларусі IX – XXI стст.” гісторыка Анатоля Тараса „экстрэмісцкай”. У траўні ўлады таксама знайшлі “экстрэмізм” у яшчэ адной кнізе аўтара — зборніку артыкулаў „Беларусь на раздарожжы”.
Таксама сёлета ўлады прызналі „экстрэмісцкімі”: кнігу Віктара Ляхора „Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры”, выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова „Беларуская нацыянальная ідэя” і кнігу Альгерда Бахарэвіча „Сабакі Еўропы”.
