Яўген Курыльчык прадставіў свой новы аўтарскі фолк-праект “Yaugen”
Прэзентацыя адбылася ў Варшаве ў клубе “Beer Station Centrum”. Падчас імпрэзы музыка заспяваў народныя (і не толькі) песні, а таксама далучыў да выканання гасцей клубу.

Пра свае думкі і чаканні перад канцэртам і пасля яго – Яўген Курыльчык:
– Пра што думаў? А ці прыйдуць людзі? Я думаў, каб не забыць там усё. Шмат чаго трэба было кантраляваць, таму што я адзін тут граю, у мяне праграма сольная. Але задаволены. Не блінам быў першы раз, усё крута.
РР: Больш за тое, у цябе падчас імпрэзы не толькі твой уласны выступ адбыўся, але яшчэ і своеасаблівы спеўны сход, калі разам з залам ты выконваў кампазіцыі.
– Часам людзей трэба разварушыць. Але яны добра паддаліся на гэта, мы добра разам заспявалі, усім спадабалася.
Нядаўна “Yaugen” прэзентаваў кампазіцыю “Пачынаецца ўсё з любві” на верш Яўгеніі Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві”. Менавіта гэтым творам у жывым выкананні і завяршылася падзея.







Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя