З будынка гарадзенскага чыгуначнага вакзала знiк памятны знак паўстанцам 1863 года



З будынка гарадзенскага чыгуначнага вакзала знiк памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго з’явілася дошка, прысвечная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны.

Злева — знак, які быў, справа — цяперашняя шыльда замест яго. Фота: 11.27

Да замены шыльды магла быць датычная праўладная актывістка з Гародні Вольга Бондарава, піша тэлеграм-канал @hrodna1127.

Памятны знак з дуба, прысвечны паўстанцам 1983 года, быў усталяваны на чыгуначным вакзале 30 гадоў таму. Яго аўтар — гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Знак усталявалі ў памяць пра бой паміж царскім войскам і паўстанцкім атрадам, які адбыўся на гэтым месцы.