З новым, 5783 годам: Іудзеі адзначаюць Рош ха-Шана



З вечара 25-га верасня і да заходу сонца 27-га верасня яўрэі Ізраіля, Беларусі, Польшчы і ўсяго свету адзначаюць сёлета свята Рош ха-Шана – Новы год па яўрэйскім календары.

Святочнай малітвай усіх павіншаваў галоўны рабін Рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага юдаізму Рыгор Абрамовіч:

– Упісаны ў яго жыцці, кожны, хто прыйшоў сёння. Кожны, каго мы падтрымліваем, кожны, за каго мы молімся. Ды ўдастоены кожны на дабраславенне міру і дастатку. Усім міру і дабрабыту.

Цэнтрамі святкавання Рош ха-Шана ў Беларусі традыцыйна становяцца Менск, Віцебск, Гомель і Магілёў, дзе маюцца найбуйнейшыя яўрэйскія супольнасці краіны. У гэтыя дні дасылаюцца віншаванні з Рош ха-Шана з пажаданнямі вясёлага ды смачнага свята і доўгіх гадоў жыцця.

Фота Андрэя Дарафеева:

Беларускае Радыё Рацыя