За мяжой выйшла ў свет новая беларуская марка



Чарговае выданне паштовых марак Беларускай філятэліі ў эміграцыі. У эмігранцкай філатэліі беларусаў адбылося выданне маркавага лістка, прысвечанага 100-годдзю БНР і Рэвалюцыі Годнасці 2020.

Выданне выканала пошта Украіны. На лістку тры маркі «2020 Менск 2020» з фатаграфіяй шматтысячнага шэсця з расцягнутым Бел-Чырвона-Белым Сцягам, які нясуць мітынгоўцы, тры маркі з фатаграфіяй святкавання 100-годдзя БНР у Менску ў 2018 годзе і тры маркі «Неверагодныя» з фатаграфіяй мітынгу ў Менску, калі людзі здымалі абутак, каб стаць на лаўкі. На прывесцы лістку фатаздымак жанчыны ў белым перад шарэнгаю ўзброеных „омоновцев” і ўрывак з вершу Уладзіміра Някляева.

Па словах ініцыятараў выпуску „гэтае выданне ня толькі знак павагі да ўдзельнікаў гістарычных падзей, якія ратавалі гонар Беларусаў, іх цягу да Свабоды, Ня толькі ўклад у эмігранцкую філатэлію, але і праява падтрымкі Украінцамі беларускага змагання і хоць маленькая, але падтрымка Укрпошты і рэклама яе паслуг”.

Беларускае Радыё Рацыя