Запусты для гасцей з Грэцыі ў школе імя святых Кірыла і Мяфодзія
Непублічная праваслаўная школа імя святых Кірыла і Мяфодзія прымае гасцей – да школы па міжнароднай праграме Эразмус завіталі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі з Грэцыі. Настаўніца школы Іоанна Марка распавяла, што гасцей запрасілі на традыцыйнае свята Запусты – пачатак святочнага перыяду перад калядным пастом.
– Мы з вучнямі былі ў тым годзе на такім абмене на экскурсіі ў Грэцыі і цяпер у нашай школе ў рамках гэтага праекту настаўнікі, якія да нас сёння прыехалі і мы таксама вырашылі, што калі набліжаецца пост, мы зробім Запусты. Мы заўсёды ў нашай школе робім Запусты, дзе дзеткі рыхтуюцца, прыходзяць апранутыя ў народную вопратку, прыносяць прадукты, якія зрабілі самі ў хаце, ці то бліны, ці пельмені і так далей.

Апроч таго, у школе адбыўся святочны канцэрт, на якім госці пачулі не толькі традыцыйную беларускую музыку, але і песні сучасных гуртоў у выкананні вучняў.
Беларускае Радыё Рацыя


