Затрыманы мастак Генадзь Драздоў



Затрыманы мастак, былы кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў.

Фота: t.me/by_culture

Па інфармацыі @by_culture, гэта адбылося 18 жніўня. Абставіны і прычыны затрымання, а таксама месца, дзе ўтрымліваецца Генадзь, пакуль невядомыя.