«Жывёльная акустыка» ў Беластоку



У беластоцкім бары Beer4U адбыўся канцэрт пад назвай «Жывёльная акустыка». Такая незвычайная назва атрымалася ад таго, што перад прысутнымі выступілі са сваімі акустычнымі праграмамі музыкі – Антон Шаранкевіч па мянушчы „Бізон” і Ігар Палынскі з мянушкай „Вожык”. 

Пра задумку гэтай музычнай імпрэзы гаворыць „Вожык”:

– Гэта была ідэя „Бізона”, ён мяне падбухторваў яшчэ хіба з зімы: давай што-небудзь зробім. Я такі: так, канешне. І вось на гэтым неяк спынялася. А тут „Бізон”: усё, робім. Ну, і вось. Гэта не прымеркаваная да чагосьці імпрэза, гэта проста сустрэча сяброў, якія прыйшлі паспяваць песні і паказаць іх беларусам Беластока, якія ўбачылі анонс гэтага івэнту і знайшлі ў сабе моц вечарам прыйсці ў Beer4U і вось тут пабыць з намі.

Антон Шаранкевіч, каторы „Бізон”, музыка з Гародні, выконвае песні пад гітару на свае словы і на словы гарадзенскіх паэтаў. А Ігар Палынскі, больш вядомы як „Вожык”, музыка з Полацка, лідар гурта Sumarok, таксама піша і выконвае песні на свае словы і тэксты полацкіх паэтаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя