«Змагарнае стагоддзе»: творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Лодзі



У пятніцу, 2 чэрвеня, на пляцоўцы ТБМ у Лодзі адбудзецца творчая сустрэча з з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, прысвечаная беларускай гісторыі ХІХ ст.

Дата: 2 чэрвеня. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: медыятэка «МеМо» (зала Warsztatowa), вул. Манюшкі, 5, Лодзь

Падчас сустрэчы прэзентуюць і новую кнігу Уладзіміра Арлова «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча», і новае выданне знакамітай кнігі «Імёны свабоды» з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.

Вось пра што раскажа спадар Уладзімір:

Беларусы-літвіны ў Вялікай арміі і гвардыі Напалеона. Мары і планы філаматаў і філарэтаў.

Змагарны 1831-ты. Чаму графіню Эмілію Плятэр параўноўваюць з Жаннай д’Арк?

Паўстанне Каліноўскага: адкрыцці апошняга часу. Жанчыны ў вызвольным змаганні.

Беларускія нарадавольцы і царазабойца Ігнат Грынявіцкі.

 Будзе таксама дыскусія і аўтограф-сесія.

Уваход вольны!