Зміцер Бартосік плануе выдаць аўдыё-версію кнігі „Забіць упалмінзага”
Новая кніга барда і пісьменніка, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Змітра Бартосіка, літаральна пасля выхаду стала бібліяграфічнай рэдкасцю.

Кнігу „Забіць упалмінзага” Радыё Свабода выдала невялікім накладам. Таму аўтару хапіла яе толькі на 3 прэзентацыі – у Варшаве, Вільні і Беластоку. Цяпер Зміцер Бартосік плануе зрабіць унікальную аўдыё-версію кнігі:
– Няма ў мяне ніякай праграмы, куды запросяць, туды і паеду. Запрашайце, толькі кніг ужо не засталося. Іх звычайна рабілі вялізнымі накладамі на „Свабодзе”, па 500-1000 асобнікаў, а цяпер яны выпусцілі ўсяго 100. Альбо мне трэба шукаць выдаўца, у надзеі на тое, што нехта кнігу будзе набываць. Ясна, дзе шукаць, тут, у Польшчы, і шукаць. Таму што ўсё гэта чытаць можна. Але ёсць іншы варыянт – я буду рабіць аўдыё версію кнігі з жывымі галасамі.
Нягледзячы на тое, што папяровае выданне кнігі Змітра Бартосіка „Забіць упалмінзага” ужо цалкам разышлося, кожны ахвотны яе можа прачытаць, бо электронны варыянт кнігі змешчаны на сайце Радыё Свабода ў вольным доступе.
Беларускае Радыё Рацыя