Зміцер Лукашук ладзіць прэзентацыі сваёй кнігі
Журналіст Зміцер Лукашук працягвае прэзентацыі трэцяга тому сваёй кнігі, прысвечанай нацыянальнай ідэі. Падзеі адбыліся ўжо ў Варшаве, Франкфурце-на-Майне, Гаазе, Празе, Таліне і многіх іншых гарадах.

„Тэма выклікае ў людзей зацікаўленасць”, – зазначае аўтар кнігі, якая складаецца з інтэрв’ю з рознымі асобамі:
– Я аб’ездзіў ужо шмат краін і гарадоў, паўсюль на маё здзіўленне вялікая цікавасць людзей да гэтай тэмы. Я не кажу, што да мяне ці да маёй дзейнасці, а менавіта да гэтай тэмы. Для іх актуальная гэта тэма нацыянальнай ідэі, нацыянальнай ідэнтычнасці, самасвядомасці і самае галоўнае будучыні, якім яно нам бачыцца і што мы на сёння можам для гэтага зрабіць. Вось гэта тэма для людзей важная, яны далучаюцца прыходзяць, бяруць удзел у дыскусіі.
Трэці том кнігі мае назву „Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне”. Гэта 67 інтэрв’ю, якія журналіст Зміцер Лукашук правёў у межах праграмы „Ідэя Х” на „Еўрарадыё”.
Беларускае Радыё Рацыя