Зорнае неба вачыма беларусаў
РУП “Белпошта” выпусціла серыю паштовак, прысвечаных астраноміі. Справа ў тым, што старажытныя славяне ведалі пра існаванне сузор’яў і планет, назіралі за астранамічнымі целамі для арыентацыці ў прасторы і часе.
Са з’яўленнем нябесных свяцілаў звязвалі змены пор года і часу сутак. У старажытных славян усе касмічныя аб’екты, вядомыя ім ў той час, мелі ўласныя назвы, якія адрозніваюцца ад тых, што мы ведаем сёння.
Паштоўкі, што пабачылі свет, прысвечаныя беларускім назвам касмічных аб’ектаў: Казе, Лебядзю, Ліры, Арлу, Тром касцам, Стажар’ю, зорцы Вега, зорцы Дэнеб і іншым. Гэта не толькі прыгожае і арыгінальнае афармленне паштовак дызайнеркай Яўгеніяй Бядонік, але змешчана і тэкставое тлумачэнне назваў зорак.
Кожная паштоўка выйшла з друку накладам 3 тысячы асобнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя






