17 верасня 1939 года – крывавае з’яднанне Беларусі паміж двума таталітарнымі рэжымамі



Згодна з указам Лукашэнкі, 17 верасня, дзень, калі часткі рабоча-сялянскай Чырвонай арміі ўвайшлі ў Заходнюю Беларусь, адзначаецца ў Беларусі як Дзень народнага адзінства.

Пра неадназначнаць гэтай даты для беларусаў кажа гісторык Аляксандр Пашкевіч:

–   Якраз, калі ў  Польшчы ўспрымаецца гэта як дзень акупацыі, то ў лукашэнкаўскай Беларусі яго, можна сказаць, афіцыйна ўжо абвясцілі пэўным такім днём вызвалення, арганізуюцца гэтыя мерапрыемствы. Маюць такі антыпольскі характар. Дата вельмі неадназначная. Далучаліся гэтыя землі не для таго, каб там рабіць прыемнае беларускаму народу. Як адзін з прамежкавых этапаў для заваявання камуністычным сталінскім рэжымам куды больш шырокіх прастораў або аніякіх там правоў чалавека праводзіліся масавыя рэпрэсіі, у выніку якіх гінулі сотні тысяч, мільёны.

Пра негатыўнае адценне дня 17 верасня 1939 года ў Польшчы як час акупацыі і падрыхтоўкі дэпартацыі распавядае дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцех Слешыньскі:

 

На думку гісторыкаў, музеі ў Новай Беларусі павінны будуць паказваць, што нягледзячы на тое, што Беларусь сапраўды 17 верасня 1939 года змагла нарэшце аб’яднацца пасля 18-і гадоў ганебнай Рыжскай дамовы, такое аб’яднанне суправаджалася арыштамі, гвалтам, тэрорам і велізарнаю колькасцю ахвяр сярод мясцовых жыхароў і беларускай мыслярскай эліты.

PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота  аўтара і з адкрытых крыніц