21 траўня – Дзень салідарнасці з палітвязнямі



21 траўня – Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Кіраўніца АПКБ Святлана Ціханоўская заклікае выкарыстаць гэтую дату, каб пра беларускіх палітычных зняволеных пачуў увесь свет.

«Нас павінна быць сапраўды шмат, мы павінны быць вельмі гучнымі», – кажа Ціханоўская ў адмысловым звароце.

–  У гэты дзень мы павінны быць сілай, якая пакажа сусветнаму грамадству, што трэба ціснуць на рэжым мацней, патрабаваць вызвалення палітвязняў больш настойліва і бескампрамісна настойваць на допуск родных і адвакатаў Бабарыку, Калеснікавай, Ціханоўскаму, Знаку, Статкевічу і ўсім нашым героям.  Мы павінны паказаць – вось столькі беларусаў жывуць з болем пра палітзняволеных кожны дзень і вось колькі беларусаў жадаюць весці барацьбу за палітзняволеных разам. Акцыі, пікеты, маршы, напісанні лістоў палітзняволеным, мастацкія перформансы, пастаноўкі, заявы палітыкаў – усё гэта павінна прагрымець на ўвесь свет 21 траўня дзеля нашых палітзняволеных.

З прапановамі палітык раіць звяртацца да прадстаўніцы АПКБ у сацыяльных пытаннях Вольгі Гарбуновай альбо пісаць у чат-бот Офіса Ціханоўскай».

Беларускае Радыё Рацыя