3 красавіка ў Гаазе пачнуць судзіць экс-прэзідэнта Косава



Адмысловы суд па Косава ў Гаазе 3 красавіка пачне разгляд справы ў дачыненні да былога прэзідэнта часткова прызнанага Косава, 54-гадовага Хашыма Тачы, па абвінавачанні ў ваенных злачынствах падчас вайны з Сербіяй у гадах 1998-99, паведамляе Reuters.

Хашыму Тачы і тром яго бліжэйшым паплечнікам прад’явілі абвінавачанні па 10 пунктах ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці, у прыватнасці пераследах, забойствах, катаваннях і гвалтоўных знікненнях людзей падчас паўстання.

Ніводзін з абвінавачаных не прызнаў сваёй віны.