8 снежня 1991 года ў Віскулях быў падпісаны Дагавор аб стварэннi Садружнасці незалежных дзяржаў
8 снежня 1991 года ва ўрадавай рэзiдэнцыi „Вiскулi” ў Белавежскай пушчы кiраўнiкi Расеi, Украiны i Беларусi Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і Станіслаў Шушкевіч падпiсалi Дагавор аб стварэннi Садружнасці незалежных дзяржаў – СНД. 21 снежня на сустрэчы ў Алма-Аце адзiнаццаць былых рэспублiк аб’явілі аб канчатковым спыненні існавання СССР.


Станіслава Гліннік
Кажа ўнучка Станіслава Шушкевіча Станіслава Гліннік:
– 30 гадоў таму менавіта мой дзядуля падпісаў Белавежскія пагадненні і я ганаруся, што гэта адбылося, што гэта зрабіў менавіта ён.
Наталля Папкова, Народная Грамада: Гэтая ўмова, якая была падпісаная ў Белавежсквай пушчы, гэтыя пагадненні, яны паклалі канец тэрарыстычнаму рэжыму. Але, на жаль, у Беларусі так і застаўся той кірунак, на які быў накірованы Савецкі Саюз. Лукашэнка – гэта такі ж самы Сталін.

Наталля Папкова
Садружнасць незалежных дзяржаў праіснавала ў асноўным на паперы ўжо 30 гадоў. Але Беларусь, па віне Лукашэнкі, засталася на прынцыпах СССР – з адсутнасцю дэмакратыі і грамадскіх свабод, з рэпрэсіўным сілавым апаратам і неэфектыўнай эканомікай.
Цалкам матэрыял:
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя
Array