80% жыхароў Беларусі супраць удзелу беларускіх войскаў у вайне ва Украіне



80% супраць удзелу беларускіх войскаў у вайне ва Украіне.

Так распачаў прэзентацыю сацыялагічных даследаванняў грамадскай думкі падчас Кангрэсу даследчыкаў Беларусі ў Коўне сацыёлаг, кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэй Вардамацкі.

Паводле слоў сацыёлага, грамадская думка ў Беларусі, Украіне і Расеі самавызначылася і крышталізавалася за гэты перыяд. Ва Украіне адбылося аб’яднанне вакол дзяржавы, у Расеі – вакол падтрымкі так званай „спецыяльнай аперацыі”, у Беларусі – вакол ідэі няўдзелу ў баявых дзеяннях.

Таксама новы каштоўнасны разрыў у расейскім грамадстве падзяліў людзей: адна частка стаіць перад ваенкаматамі, а другая – у чэргах на выезд з Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array