Абвешчаны прысуд па “справе змоўшчыкаў”



Юрася Зянковіча пакаралі 11 гадамі калоніі; Аляксандра Фядуту і Рыгора Кастусёва — 10 гадамі. Разгляд справы аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі Менскі абласны суд пачаў 29 ліпеня.

Фота: sputnik.by

Па справе праходзілі Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, якія абвінавачваліся ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), і яшчэ два фігуранты — Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — абвінавачваліся ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Краўчуку і Галубовіч прысудзілі па 2,5 гады пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array