Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі прыняў пастанову № 1
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі прыняў пастанову № 1 — „Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь”.

У ёй заяўляецца: „Лічыць першачарговай задачай Кабінета аднаўленне і абарону суверэнітэту Рэспублікі Беларусь”. Гаворка ідзе таксама пра патрабаванне „безумоўнага вываду” расейскіх войскаў з Беларусі, пра аказанне „дапамогі Украіне па адбіцці ваеннай агрэсіі Расейскай Федэрацыі… у тым ліку шляхам арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі беларускага добраахвотніцкага, валанцёрскага і партызанскага рухаў у барацьбе за адстойванне незалежнасці Беларусі і Украіны”.
Апошні пункт пастановы — „Забяспечыць прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне для ўсталявання і падтрымкі кантактаў, гатовых садзейнічаць выкананню першачарговай задачы Кабінета”.
Пра стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў жніўні на канферэнцыі ў Вільні аб’явіла Святлана Ціханоўская. Яна з’яўляецца кіраўніцай Кабінета. У яго склад уваходзяць: Валер Кавалеўскі, Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Валерый Сахашчык. Неўзабаве будуць абвешчаныя новыя прадстаўніцы і прадстаўнікі.

Беларускае Радыё Рацыя
Array