Адваката Сяргея Ціханоўскага пазбавілі ліцэнзіі



Адваката Сяргея Ціханоўскага пазбавілі ліцэнзіі, зараз яму шукаюць новага. Стан здароўя палітзняволенага таксама выклікае пытанні. Пра гэта распавяла Святлана Ціханоўская.

Яна зазначыла, што цяпер атрымліваць інфармацыю пра мужа-актывіста стала яшчэ складаней. 

– Гэта вельмі цяжка. Вось гэтая нітачка, якая звязвае нас з нашымі роднымі, каханымі, ты яе згубіў. Кожны раз, калі  быў адвакат, увесь дзень вось такі на нервах, што ён скажа. Ці ён яшчэ ў ШІЗА, ці жывы яшчэ, бо там здзекуюцца над імі, канешне, вельмі шмат.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што са жніўня Сяргея 2 разы пераводзілі ў ШІЗА.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Array