Агляд прэсы: супраціву насуперак



Пацярпелыя расейскія вайскоўцы ачуньваюць у Беларусі перад нападам на Украіну. Танкі для ВСУ: новы ўзровень вайны ва Украіне. Эрдаган аб’явіў аб датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах. Урад Францыі адстойвае пенсійную рэформу ў краіне. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Падраздзяленні расейскай арміі, якія панеслі цяжкія страты ва Украіне, ратуюць праз Беларусь для дадатковай падрыхтоўкі да аднаўлення баявых дзеянняў», – цытуе замежную выведку амерыканская газета The Washington Times.

Апошняе падраздзяленне — 2-я гвардзейская мотастралковая дывізія (ГМДА), якая з восені мінулага года трэніруецца ў Беларусі і ўваходзіць у склад расейскай 1-й гвардзейскай танкавай арміі, панесла сур’ёзныя страты на першых этапах уварвання, якое пачалося амаль год таму. Большасць дывізіі цяпер перакінута назад у Расею, перш чым амаль напэўна будзе зноў накіравана на аперацыі ва Украіне. Нягледзячы на некалькі тыдняў дадатковай падрыхтоўкі, баяздольнасць дывізіі, верагодна, будзе абмежаванай. Расея, хутчэй за ўсё, будзе і надалей выкарыстоўваць Беларусь у якасці базы для правядзення аперацый, «адпачынку і пераўзбраення», каб аднавіць і падрыхтаваць падраздзяленні для захавання сваіх сіл ва Украіне”, – робіць чакаемы прагноз амерыканскае выданне.

***

Пасля таго як Берлін прыняў рашэнне дазволіць пастаўку Leopard-2 Украіне, фармуецца шырокі альянс па забеспячэнні ВСУ танкамі. Германія і Польшча маюць намер даць Кіеву па 14 танкаў Leopard-2 кожная, а Нідэрланды – 18. Ад Вялікабрытаніі Украіна атрымае 14 танкаў Challenger, а ад ЗША – 31 танк M1 Abrams. У сукупнасці гэтая колькасць зможа пакрыць каля траціны патрэбаў украінскага войска ў гэтым відзе баявых машын. Як зазначае прэса, тут прысутнічае і псіхалагічны эфект, і ён ужо пачаў дзейнічаць. «Рашэнне паставіць танкі гаворыць само за сябе», – піша брытанская газета The Guardian.

«Цяпер становіцца зусім відавочным, што гэта – вайна Захаду супраць Расеі за незалежнасць Украіны. Гэта зусім не азначае таго, што Захад жадаў гэтай вайны. А таксама не азначае і таго, што ВСУ проста ваююць за інтарэсы Захаду. Немалаважна і тое, што мэты Захаду тут – выключна абарончыя: яны не выходзяць за рамкі таго, каб дапамагчы Украіне вызваліцца ад захопнікаў. Па-за ўсякім сумневам, у стаўленні Захаду да вайны ўзмацнілася жорсткасць, і саюзнікі Украіны адзіныя ў тым, што ў вайне наступіў вырашальны момант. Згода паставіць танкі пацвярджае той факт, што прынятае рашэнне дамагчыся прарыву ў справе перамогі Украіны на полі бою», – адзначае брытанскае выданне.

***

Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі, першапачаткова запланаваныя на чэрвень, зараз перанесены на 14 мая. Пра гэта заявіў прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган. Ён знаходзіцца ва ўладзе ўжо на працягу 20 гадоў: спачатку ён кіраваў краінай у якасці прэм’ер-міністра – з 2003 па 2014 год, а затым сеў у прэзідэнцкае крэсла і засяродзіў у сваіх руках усю паўнату ўлады. Пытанне аб тым, ці адпавядае канстытуцыі краіны яго жаданне перавыбрацца, застаецца адкрытым. Шасціпартыйны апазіцыйны альянс мае шанс перамагчы на выбарах. «Нават калі да ўлады ў Турцыі прыйдуць апазіцыйныя сілы, Афінам трэба быць напагатове», – лічыць грэчаскае выданне Kathimerini.

«Дзень 14-га траўня будзе мець вырашальнае значэнне як для Турцыі, так і для нашай краіны. Аднак мы не павінны мець ілюзій і разлічваць на тое, што ў выпадку паразы Эрдагана, які кіраваў краінай на працягу 20 гадоў, экспансіянісцкая палітыка Турцыі абавязкова павінна змяніцца. Агрэсіўная рыторыка, якая гучыць з вуснаў самых розных супернікаў турэцкага прэзідэнта, і перакананні, якія яны песцяць у глыбіні душы, не дазваляюць спадзявацца на гэта», – падкрэслівае грэчаскае выданне.

***

Нягледзячы на шырокія пратэсты, урад Францыі мае цвёрды намер правесці ў жыццё запланаваную пенсійную рэформу. Як заявіў у панядзелак міністр працы Аліўе Дзюсоп, змены неабходныя для забеспячэння фінансава стабільнай і збалансаванай сістэмы. Ядро рэформы – павышэнне пенсійнага ўзросту з цяперашніх 62 да 64 гадоў, а таксама павелічэнне патрэбнага пенсійнага стажу да 43 гадоў. Еўрапейская прэса поўніцца скепсісам. «Перад абліччам такога шырокага пратэсту ўраду варта быць гатовым пайсці на саступкі», – піша венгерская газета Hvg.

«У гэтых больш-менш мірных дэманстрацыях прынялі ўдзел усе восем найбуйнейшых агульнанацыянальных прафсаюзаў. Падобнае адзінства можна растлумачыць тым, што ключавы элемент цяперашніх рэформаў, а менавіта ўзрост выхаду на пенсію, закранае большасць усіх працуючых. І прэм’ер-міністр Элізабэт Борн, і міністр фінансаў Бруна Лё Мэр падкрэсліваюць, што ўрад адкрыты да перамоваў і пераменаў. Гатоўнасць да кампрамісу тут суцэльна дарэчная, першым чынам на фоне досведу апошніх трох дзесяцігоддзяў. Зрэшты, Макрон – не першы, хто вырашыў навесці парадак у заблытаных джунглях пенсійнай сістэмы», – рэзюмуе венгерскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Array