Агляд СМІ: „Калі нас будзе 8 мільярдаў”



Ва Украіне падоўжаць ваеннае становішча і мабілізацыю да 21 лістапада, Пасля заяваў Лукашэнкі, Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА, ці Брусэль адварочваецца ад Тбілісі, у Чэхіі наспявае ўрадавы крызіс, калі насельніцтва Зямлі дасягне васьмі мільярдаў чалавек, – падрабязнасці ў аглядзе сусветных СМІ ад Антона Разумоўскага.

«Вярхоўная Рада працягнула дзеянне ваеннага становішча ва Украіне яшчэ на 90 дзён – да 21 лістапада, паведамляе «Украінская праўда». У краіне таксама будзе працягнута правядзенне агульнай мабілізацыі на той жа перыяд. Адпаведныя законапраекты накіраваў у Вярхоўную Раду прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Як гаворыцца ў законапраектах, тэрмін дзеяння ваеннага становішча і мабілізацыі будзе працягнуты на 90 сутак з 23 жніўня.У апошні раз ваеннае становішча ва Украіне было працягнута на 90 дзён 22 траўня, а ўпершыню было ўведзена 24 лютага – у дзень, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

Сербія адмовілася ад расейскай вайсковай базы і будзе вучыць армію па стандартах НАТА, паведамляе «Коммерсант». Такую рэакцыю сербскіх уладаў выклікалі заявы расейскага пасла аб тым, што стварэнне вайсковай базы РФ у Рэспубліцы «уваходзіць у пералік інтарэсаў Масквы». А таксама заявы Аляксандра Лукашэнкі, што «Сербія хацела б сядзець на трох крэслах: ЕЗ, ЗША, Расея — але ў яе гэта не атрымаецца». У Бялградзе гэтыя словы расцанілі як патрабаванне ўстаць на бок Масквы, агучанае Крамлём праз свайго беларускага васала. «Сербіі не патрэбныя чые б там ні было вайсковыя базы, Сербія будзе захоўваць свой вайсковы нейтралітэт, сама будзе ўмацоўваць сваё войска, Сербія будзе клапаціцца аб сваім народзе і будзе дастаткова моцнай, каб быць самастойнай», — заявіў на гэта Вучыч.

Пасля шматгадовага збліжэння з Грузіяй кіраўніцтва Еўразвяза здзейсніла кардынальны разварот. Напярэдадні запланаванага на 6 верасня пасяджэння Рады асацыяцыі ЕЗ—Грузія кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль паставіў пад сумненне прадастаўленне Тбілісі статусу кандыдата ў чальцы Еўразвязу, які ў чэрвені атрымалі Украіна і Малдова. У Бруселі лічаць, што ў перыяд праўлення партыі „Грузінская мара” краіна ці ледзь не згарнула са шляху дэмакратыі і рэформаў. Аб галоўнай прэтэнзіі да Грузіі Еўразвяз аддае перавагу гучна не казаць. Насамрэч краіна ператварылася з лідара працэсу еўрапейскай інтэграцыі на постсавецкай прасторы ў яго аўтсайдэра з-за асцярожнай пазіцыі па ўкраінскім крызісе і адмовы ўвесці санкцыі супраць Расеі, піша «Свабодная Грузія».

Абнародаваны ў канцы мінулага тыдня штогадовы даклад Еўразвяза аб ходзе рэалізацыі Грузіяй Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС, падпісанага ў 2014 годзе і канчаткова ўступіўшы ў сілу праз два гады, выявіў рост незадаволенасць Брусэля «еўрапейскім праектам» Грузіі.

Парламенцкая апазіцыя Чэхіі патрабуе адстаўкі кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў краіны Віта Ракушана. Піша чэшскае выданне Lidowe noviny.  З адпаведным адкрытым лістом да чэшскага прэм’ер-міністра Пятра Фіяле звярнуўся Рух ANO.

Палітычны рух лічыць міністра адказным за прызначэнне кіраўніком контрвыведкі Пятра Млейнка, які цесна кантактаваў з крымінальна пераследаваным лабістам Міхалам Рэдлем. Па словах кіраўніка фракцыі ANO Алены Шылеравай, калі прэм’ер не прыме меры, не выключана галасаванне аб даверы ўраду.

Нагадаем, Рух ANO з’яўляецца адной з палітычнай партыі, якая найбольш падтрымліваецца ў Чэхіі. Разам з тым, шанцы на перамогу ў ANO не занадта вялікія, бо апазіцыйны рух сумесна са сваімі калегамі з партыі „Свабода і прамая дэмакратыя” не маюць большасці галасоў. У прыватнасці, у ANO – 72 мандата, SPD – 20, а ўсяго ў ніжняй палаце чэшскага парламента засядае 200 дэпутатаў.

Па прагнозах ААН, да 15 лістапада насельніцтва зямлі дасягне 8 мільярдаў чалавек,піша The times. У сваю чаргу партал Countrymetrics.info заявіў, што колькасць насельніцтва планеты Зямля афіцыйна дасягнула 8 мільярдаў чалавек і працягвае павялічвацца.  У той жа час на афіцыйным сайце ААН зазначаецца, што за апошнія дзесяцігоддзі нараджальнасць у многіх краінах прыкметна знізілася. Згодна з прагнозамі, у перыяд з 2022 па 2050 год насельніцтва 61 краіны свету скароціцца найменш на адзін працэнт з-за ўстойліва нізкага ўзроўню нараджальнасці і, у некаторых выпадках, павышанага ўзроўню эміграцыі. Больш за палову прагназуемага прыросту насельніцтва свету да 2050 года будзе прыпадаць на восем краін: Дэмакратычную Рэспубліку Конга, Егіпет, Эфіопію, Індыю, Нігерыю, Пакістан, Філіпіны і Танзанію. Чакаецца, што краіны Афрыкі на поўдзень ад Сахары забяспечаць больш за палову прыросту, чаканага да 2050 года. «Узаемасувязь паміж ростам насельніцтва і ўстойлівым развіццём складаная і шматгранная, – адзначыў Лю Чжэньмінь, намеснік Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях. – Хуткі рост насельніцтва ўскладняе выкараненне беднасці, барацьбу з голадам і недаяданнем, а таксама пашырэнне сістэм аховы здароўя і адукацыі. Згодна з прагнозамі, доля насельніцтва свету ва ўзросце 65 гадоў і старэй вырасце з 10 працэнтаў у 2022 годзе да 16 працэнтаў у 2050-м. Краіны са старэючым насельніцтвам, гаворыцца ў справаздачы, павінны прыняць меры па адаптацыі дзяржаўных праграм да колькасці пажылых людзей, у тым ліку шляхам стварэння сістэм усеагульнага медыцынскага абслугоўвання, а таксама павышэння ўстойлівасці сістэм сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння. Чаканая працягласць жыцця ў свеце ў 2019 годзе дасягнула 72,8 года, што амаль на дзевяць гадоў больш, чым у 1990 годзе. Прагназуецца, што далейшае зніжэнне смяротнасці прывядзе да таго, што да 2050 года сярэдняя глабальная працягласць жыцця будзе складаць каля 77,2 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Array