Агнешка Рамашэўская-Гузы: На вызваленне Анджалікі Борыс паўплывалі розныя акалічнасці



Палітзняволеную Анджаліку Борыс, старшыню неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, праз месяц знаходжання за кратамі перавялі пад хатні арышт.

Фота belsat.eu

Кіраўнічка тэлеканалу Белсат Агнешка Рамашэўская-Гузы пракамэнтавала гэта ў нашым эфіры.

– Тут можна мець розныя гіпотэзы адносна таго, што адбылося ў гэтай справе. Я думаю, што паўплывалі розныя акалічнасці. Тут я не магу пра ўсё казаць. Але, відавочна, паўплывала і палітычная сітуацыя, бо гэта магло быць імкненне самога Аляксандра Лукашэнкі паказаць сябе нібыта гуманітарным лідарам.

Анджаліка Борыс у пятніцу была перавезеная са следчага ізалатару ў Жодзіна ў вёску пад Гародняй. Родная вёска Борыс Грабяні ў Адэльскім сельсавеце знаходзіцца каля самай мяжы з Польшчай у памежнай зоне. Камунікаваць з польскімі дыпламатамі ёй забаронена. Прашэння аб памілаванні Борыс не пісала.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя

Array