Алег Латышонак: «Нобель» Алеся Бяляцкага акурат зараз зверне ўвагу свету на Беларусь



У нядзелю на Акцыі Салідарнасці каля Генеральнага Консульства Беларусі ў Беластоку беларусы асобна ўзгадала сёлетняе ўганараванне Нобелеўскай прэміяй міру беларускага праваабаронцы і палітзняволенага Алеся Бяляцкага.

Алесь Бяляцкі

Кажа прафесар Алег Латышонак:

– Алесь Бяляцкі мой добры знаёмы. Вельмі шмат мы разам рабілі і сустракаліся. Цудоўны чалавек, які сёння ў турме. Ёсць уражанне, што гэты рэжым хоча пасадзіць кожнага шчырага беларуса. Узнагарода для Алеся Бяляцкага – звяртае увагу света на Беларусь. Думаю, што менавіта яго жонка павінна прыняць узнагароду, яна як раз тая асоба.

Пра Алеся Бяляцкага таксама выказаліся беларусы-удзельнікі Акцыі Салідарнасці:

– Гонар, канешшне. Гонар з боллю.

– Ён той чалавек, які стварыў «Вясну».

– Ён вельмі здзівіўся, але, канешне, гэта прэмія заслужаная. Лішні раз свет даведаецца пра сітуацыю ў нашай краіне.

– Алесь Бяляцкі – правадыр вольнасці. Чалавек сілы і моцы. Столькі зрабіў для Беларусі. Столькі змагаўся за нашыя правы.

Алесь Бяляцкі — адзіны беларус, які некалькі разоў быў за крок да атрымання Нобелеўскай прэміі міру. У 2022 годзе ён нарэшце атрымаў узнагароду.

Беларускае Радыё Рацыя

Array