Алена Жываглод пра новую Каардынацыйную раду
Віцэ-спікеркай адноўленай Каардынацыйнай рады, беларускай прадстаўнічай дэмакратычнай структуры, стала Алена Жываглод, лідарка ініцыятывы „Сумленныя людзі”.

Алеся Вербаловіч пагутарыла з ёй пра новыя выбары, планы дэмакратычных сілаў, а таксама пра тое, што адбываецца ў асяроддзі лукашэнкаўскіх чыноўнікаў унутры Беларусі:
РР: Па якім прынцыпе чальцы Каардынацыйнай рады ў яе трапілі? Хто яны і колькі іх?
– Каардынацыйная рада другога склікання чальцом, якой я стала, пашыралася, напэўна такое слова больш пасуе, а не рэфармаваўся. Гэта рабілася па працэдуры арганізаванай першым складам Каардынацыйнай рады. Логіка дэлегавання ў склад Каардынацыйнай рады была наступнай, ад арганізацый. Былі разбітыя на сектары: медыя арганізацыі, дыяспарныя, па працы з грамадскай супольнасцю. Мяне дэлегавала арганізацыя „Сумленныя людзі”, па працы над развіццём грамадзянскай супольнасці. Я магу памыліцца, але здаецца 107 чальцоў.
РР: Цяпер Рада складаецца з прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацый і ініцыятыў?
– Так. Каардынацыйная рада – гэта орган. Можна сцвярджаць, што гэта прадстаўніцтва ўсяго беларускага грамадства, дэмакратычнай яго часткі. Праз рэпрэзентацыю, праз дэлегатаў, арганізацый грамадскай супольнасці, палітычных структур, партый.
РР: Ці магчымыя цяпер электаральныя працэдуры з удзелам вялікай часткі грамадства?
– Ці можам мы арганізоўваць галасаванне, канешне можам. Пытанне, што гэта за рэпрэзентацыі, што гэта за магчымасці, якія рызыкі для беларусаў. У гэтай шырокай у вузкіх колах дыскусіі, напэўна можна так сказаць. Я прыхільнік таго, што тая працэдура, тая логіка пашырэння складу каардынацыйнай рады, якую па факце выбраў першы склад Каардынацыйнай рады, на мой погляд магчыма. Канешне ўсім бы хацелася наўпроставых выбараў, але ў цяперашніх умовах у Беларусі, я кажу пра небяспеку, то мне здаецца гэта аптымальны варыянт. Я не думаю, што можна разлічваць на тое, што ў Беларусі масава будуць высоўвацца ў дэлегаты Каардынацыйнай рады. Дэлегаты амаль усе людзі публічныя. Многія нашы калегі з першага складу знаходзяцца ў турмах.
РР: Чалавек не толькі на сябе бярэ адказнасць, але і яго сям’я, калі яна ў Беларусі.
– 2020-2021 гэта былі рэпрэсіі ў адносінах да першага кола, калі на нас аказвалі ціск, мы выязджалі. Цяпер мова ідзе пра сем’і, нават пра наша атачэнне. Я магу сказаць пра сваю сям’ю, у маіх родных таксама крымінальныя артыкулы. Гэта таксама вымушаная эміграцыя, якая цяпер адбываецца. На жаль цяпер мы ўжо кажам пра ціск не толькі на дэлегатаў Каардынацыйнай рады, але і ў тым ліку на сям’ю.
Каардынацыйная рада стваралася ў 2020 для пераадолення палітычнай крызы ў краіне. Цяпер яна пераўтварылася ў палітычную структуру з рэгламентам, працоўнымі групамі і фракцыямі.
Беларускае Радыё Рацыя