Алесь Чайчыц: Расейцы ў шоку, аказваецца, гэтая вайна накрые і іх
Госць Рацыі — сакратар у Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст і беларускі журналіст, які працяглы час працаваў у Маскве, – Алесь Чайчыц.

РР: Відавочна, калі браць саму найноўшую гісторыю Расеі, то тут дзве ключавыя даты: 24 лютага – дата поўнамаштабнага адкрытага ўварвання ва Украіну, і 21 верасня – аб’яўленне мабілізацыі ў Расеі. Аб’яўленая яна была як частковая, але відавочна, што ягна зусім не часткова, а поўная. Ці так?
Алесь Чайчыц: Па апісанні яна, канешне, можа ператварыцца і ў паўнавартасную. Як ведаеце, у Расеі няма месца для самавольства і гнуткага выканання любых прадпісанняў. Таму частковая можа ператварыцца ў нечастковую. А нечастковая ў любым выпадку будзе частковай. Таму што гэта Расеія.
РР: І ўсё больш узнікае розных прыватных гісторый, як праграміста мабілізуюць, які ніколі не служыў у войску, ці чалавека, якому 62 гады. І нават дайшло да таго, што жанчын медыкаў мабілізуюць, нават у каго ёсць непаўналетнія дзеці. Якія гісторыі асабіста вас уразілі за гэтыя некалькі дзён?
Алесь Чайчыц: Мяне больш за ўсё ўражваюць гісторыі людзей, якія «тапілі» за вайну, якія клеілі сабе літары Z на машыны, а потым пачалася мабілізацыя, і яны адчулі, што зараз зробяцца аб’ектамі гэтай мабілізацыі, яны пабеглі ўсе праз мяжу, хто куды – у Фінляндыю, у Грузію, і яны пачалі здзіўляцца, а што гэта грузіны не прапускаюць за налепкі Z на машыне. Ці пусцяць нас, калі ў некага на галаве выстражана літара Z? Такія ўжо трагікамічныя гісторыі пра людзей, якія думалі, што да іх гэта вайна не дойдзе, што яны за ёй змогуць назіраць як за футбольным матчам у тэлевізары, як яны назіралі за вайной 2013 і 2014 гадоў. Ну вось, гэтым разам па-іншаму, гэтым разам усё на шмат больш сур’ёзна, і людзі змогуць судакрануцца з тым, што яны сваёй бяздзейнасцю і сваёй пазіцыяй і выклікалі такую сітуацыю.
Цалкам размова:
Размаўляў Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя.
Array