Аляксандр Азараў: Нашыя харугвы атрымалі большую самастойнасць



Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў запрасіў беларусаў уступаць у харугвы.

“Нашыя харугвы працуюць. А цяпер яны атрымалі большую самастойнасць”, – зазначыў прадстаўнік ByPol.

-“Мы праводзілі паседжанні камандзіраў харугваў і вырашылі, што харугвы будуць больш самастойнымі. Яны, канешне, з намі кантактуюць, і мы дапамагаем ім чым можам. Але яны самі будуць вырашаць свае ўнутраныя праблемы, праблемы, звязаныя з фінансаваннем, з трэніроўкамі. Камандзір там вырашае ўсе пытанні. Я планую сам яшчэ раз праехацца па харугвах, паразмаўляць з людзьмі, патлумачыць некаторыя пункты нашага плану “Перамога”, нашай арганізацыі і чым мы займаемся.

“Харугвы – гэта асноўнае месца, дзе мы можам браць рэкрутаў”, – дадаў прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя