Аляксандр Класкоўскі: Стаўка толькі на гвалт



Адносіны афіцыйнага Менску з краінамі Захаду ў наступным годзе будуць залежаць ад сюжэту баявых дзеянняў ва Украіне.

Гэтак мяркуе палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі:

– Чым мацнейшыя паразы будзе цярпець Крэмль, тым больш будзе жадання ў Лукашэнкі неяк дыстанцыявацца, пачаць сваю гульню і паспрабаваць усё ж такі ўратавацца ад гэтага расейскага „Тытаніку”, які будзе ісці на дно.

Ці атрымаецца гэта, цяжка сказаць. Рэжым Лукашэнкі перайшоў на якасна іншую ступень, блізкую да таталітарнай сістэмы, кажа аналітык:

– Вельмі цяжка яму ўжо адкруціць назад. Няма ранейшай электаральнай падтрымкі і стаўка толькі на дручок, на гвалт, на паліцэйскія метады. Таму выпускаць палітвязняў, „адкручваць гайкі”, праводзіць нейкую лібералізацыю для яго вельмі праблематычна.

Класкоўскі заўважае, што цягам свайго праўлення Лукашэнка ўжо неаднойчы выкручваўся з няпростых сітуацый. Гэтак жа ён паспрабуе зрабіць і ў выпадку паразы Расеі ў вайне з Украінай.

Беларускае Радыё Рацыя