Арастовіч выказаў упэўненасць у светлай будучыні ўкраінска-беларускіх адносін
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у чарговым інтэрв’ю «ФейгинLIVE» падрабязна закрануў беларускае пытанне і выказаў упэўненасць наконт светлай будучыні ўкраінска-беларускіх адносін, паколькі «наогул больш блізкіх нам людзей, чым беларусы, цяжка сабе ўявіць».
Арастовіч акрэсліў цяперашнюю палітыку, якая праводзіцца ў дачыненні да Беларусі, беларусаў і дзейнага ў Беларусі рэжыму, як Realpolitik:
-Праводзім у дачыненні да Беларусі тое, што называецца Realpolitik, і яно заключаецца ў тым, што, з аднаго боку, выразна падзяляем улады Беларусі і беларускі народ. З іншага, разумеем, што ўлады Беларусі робяць тое, што называецца ў заходняй палітычнай навуцы «эфектыўны кантроль» — над сілавікамі, над дзяржаўнай машынай і гэтак далей.
А гэта значыць, што карыстаемся іх паслугамі як пасярэднікаў, — карысталіся — на перамовах. І выдатна разумеем, што адмовілі Лукашэнку ў праве прадстаўляць свой народ, не прызналі абраным прэзідэнтам, вынікі выбараў не прызналі. «Рэальная палітыка», — сказаў ён.
Па словах дарадцы кіраўніка Офіса Зяленскага, галоўнай задачай цяпер з’яўляецца тое, каб у памяці беларусаў не засталося, «што хоць адзін украінскі салдат стрэліў у беларуса».
Фота: скрыншот з відэа
Array