Амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску паслала калядныя паштоўкі палітвязням
Амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску паслала калядныя паштоўкі ўсім беларускім палітвязням.

Такую акцыю замежныя дыпламаты праводзілі і летась.
“Мы спадзяваліся, што ў 2022 годзе нам больш не давядзецца гэтага рабіць. Але сёлета паштовак стала яшчэ больш — больш за 1400. І гэта жахлівая трагедыя. Гэта больш за 1400 несправядліва паламаных лёсаў. Гэта павінна спыніцца”, — гаворыцца ў паведамленні амбасады Амбасады Вялікай Брытаніі ў Менску.
Таксама святочныя паштоўкі палітвязням даслалі і супрацоўнікі амбасады Нямеччыны.
Беларускае Радыё Рацыя
Array