Амбасадар Украіны пракаментаваў дыверсію ў Мачулішчах
Амбасадар Украіны ў Менску Ігар Кізім у інтэрв’ю LIGA.net пракаментаваў дыверсію з падрывам расейскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах.

На яго думку, рэжым у Беларусі баіцца. “Апазіцыя і нейкія партызаны існуюць. Гэта праўда. Калі Лукашэнка даў указанне ўсіх шукаць і караць, значыць яны ёсць насамрэч”, – заявіў дыпламат.
Што датычыць афіцыйнай версіі з затрыманнем дыверсанта Службы бяспекі Украіны, то, на думку Кізіма, спецслужбы павінны нешта рабіць, даказваць сваю карыснасць, а ў лукашэнкаўскай Беларусі яны сёння маюць асноўны голас.
“Мяркую, трэба чакаць, што праз некалькі дзён з’явіцца прапагандысцкі фільм пра ўсе дэталі аперацыі. Такія фільмы нічога, акрамя смеху, не выклікаюць”, – сказаў амбасадар.
Беларускае Радыё Рацыя
Array