Анатоль Лябедзька: Лукашэнка адбудоўвае ў Беларусі канцлагер



Аляксандр Лукашэнка заявіў, што распарадзіўся правесці па ўсёй Беларусі „жорсткую зачыстку”. Паводле яго слоў, загад пра такую зачыстку быў дадзены яшчэ да дыверсіі супраць расейскага самалёта ДРЛА А-50.

Сітуацыю каментуе прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька:

– Не будзе Мачулішчаў, будзе нешта іншае. Краіна ператвараецца ў канцлагер, Лукашэнка адбудоўвае паказальны канцлагер, ён кантралюе ўсё. Гэта ўжо не першая такая сітуацыя, згадаем аматараў лётчыкаў, якія са Швецыі прыляцелі на самалёце і скінулі плюшавых мядзведзікаў на рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах. Таму канешне будзе рэакцыя, будуць далей „закручваць гайкі”. Я падкрэсліваю, гэта і так канцлагер, проста ідзе размова, што будзе на аднаго канваіра больш, на адну праверку на працягу сутак больш, толькі пра гэта ідзе размова.

Вядома, што 7- га сакавіка дзяржпрапаганда апублікавала відэа затрымання „украінскага тэрарыста” пад Менскам, які назваўся Мікалаем Швецам і прызнаўся ў „падрыве самалёта дзвюма дронамі”. Таксама назіраецца павышаная ўвага органаў дзяржбяспекі да прадстаўнікоў стралковых клубаў, страйкбалістаў і рэканструктараў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array