Анатоль Лябедзька: ВПК Беларусі працуе на вайну Расеі ва Украіне



Год вайны: паглынанне Беларусі Расеяй працягваецца.

Гэта канстатаваў у нашым эфіры дарадца Святланы Ціханоўскай, экс-старшыня Аб’яднанае грамадзянскае партыі Анатоль Лябедзька:

– Расейцы бяруць усё большы і большы кантроль над эканамічнай сферай, банкаўскім сегментам. Мы бачым, што цяпер прамысловасць Беларусі працуе, напрыклад ВПК, на вайну Расеі ва Украіне.

Лукашэнка гатовы прадстаўляць тэрыторыю Беларусі для расейскай арміі, але непасрэднага ўдзелу беларускага войска ў вайне хацеў бы пазбегнуць, – зазначае Анатоль Лябедзька і дадае: „Магчыма Лукашэнка лічыць, што гэтага будзе дастаткова для таго, каб на будучым трыбунале сядзець з Пуціным на розных месцах”.

Беларускае Радыё Рацыя

Array