Андрэй Паротнікаў: Для міжнароднай палітыкі падставай з’яўляюцца акты
Ці існавала негалосная дамоўленасць паміж СССР і заходнімі краінамі пра не пашырэнне NATO на ўсход у абмен на аб’яднанне Нямеччыны і вывад савецкіх войскаў?

Распавядае кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:
– А што значыць негалоснае пагадненне? У міжнародных адносінах пагадненні могуць быць толькі ў выглядзе папяровых дакументаў, якія падпісаны і ратыфікаваны бакамі. Усё астатняе гэта размова ні пра што. Тое, што там нехта некаму казаў і ці казаў увогуле, ці гэта магло падасца. Гэта не тое, што можа быць падставай для міжнароднай палітыкі, для міжнароднай палітыкі падставай з’яўляюцца акты міжнароднага права, а не словы.
Цяперашняе расейскае кіраўніцтва ва ўльтыматыўнай форме патрабуе ад ЗША і краін Захаду гарантаваць, што Украіна ніколі не ўступіць у NATO. Іначай, пагражаюць распачаць вайсковае ўварванне ва Украіну. Масква атрымала пісьмова аформлены адлуп.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Array