Андрэй Паротнікаў: Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Еўропа вінна Менску шмат грошай
Ці будзе мець працяг гісторыя з атакамі нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы? Сваё меркаванне выказвае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сэк’юрыці блог” Андрэй Паротнікаў.
– Складана сказаць, як далей будзе развівацца сітуацыя. Я хачу нагадаць, што раней – у значна лепшыя часы для беларуска-заходніх адносінаў, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб тым, што Еўропа вінна Менску шмат грошай, бо Менск абараняе еўрапецаў ад нелегальнай міграцыі, тэрарызму, кантрабанды зброі, наркотыкаў і ядзерных матэрыялаў. Ну, таму тут ёсць яшчэ поле дзеля таго, каб разгарнуць бурлівую актыўнасць для лукашэнкаўскага рэжыму.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Array