Андрэй Паротнікаў: Украінцы не маюць падстаў у нечым папракаць беларусаў
Некаторыя ўкраінскія палітыкі вінавацяць беларусаў у пасіўнасці падчас вайны Расеі супраць Украіны.

Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:
– Я не памятаю, каб ва Украіне ў 20-м ці ў 21-м годзе былі, напрыклад, акцыі супраць таннага беларускага дызельнага паліва. Па-другое, тысяча беларусаў запісалася ў добраахвотнікі ваяваць на баку Украіны. Якая яшчэ краіна або нацыя дала такую ж ці параўнальную колькасць добраахвотнікаў, жадаючых бараніць Украіну. Яшчэ раз паўтаруся, украінцы не маюць ані падстаў, ані маральнага права ў нечым папракаць беларусаў.
З пачатку вайны Расеі супраць Украіны каля тысячы беларусаў былі затрыманыя і асуджаныя на суткі, штрафы за акцыі супраць вайны. Невядомыя правялі на чыгунцы шэраг дыверсій, якія спынілі рух вайсковых эшалонаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Array