Андрэй Саннікаў: У Беларусь трэба ўводзіць міратворчыя сілы



У Беларусь трэба ўводзіць міратворчыя сілы для прадухілення ядзернай вайны. 

Экс-кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў пракаментаваў заяву Пуціна пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі:

„Гэта павінна насцярожваць ЗША. Ядзерная зброя, можа быць тактычнай, калі яе падвозяць да мяжы дзяржавы. Па сутнасці гэта тая ж смяротная стратэгічная ядзерная зброя”.

На думку лідара грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, Лукашэнка можа захаваць стартавыя пляцоўкі для пускаў міжкантынентальных ракет. “Калі ўдар па еўрапейскіх дзяржавах нанясуць з тэрыторыі Беларусі, NATO наўрад ці стане адказваць на яго Расеі”. Саннікаў таксама мяркуе, што ўдар па Украіне з Беларусі не стане падставаю неадкладнага ядзернага адказу NATO.

Крыніца: Хартыя-97