Андрэй Саннікаў: Яшчэ невядома, у чый бок беларуская армія накіруе сваю зброю



На фоне жорсткага абстрэлу Украіны Расеяй Лукашэнка абвясціў, што дамовіўся з Пуціным пра разгортванне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Падчас анлайн-дыскусіі пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну сітуацыю ацаніў беларускі апазіцыйны палітык Андрэй Саннікаў:

– Мы чакае ад 20 да 120 тысяч. Не рэгулярныя войскі, а мабілізаваныя, напаўп’яныя, напаўнавучаныя. Уваходжанне рускага свету – гэта вялікая небяспека для Беларусі, для насельніцтва краіны. Уцягванне Беларусі ў вайну – гэта значыць перанос вайны на тэрыторыю Беларусі. Лукашэнка робіць размяшчэнне расейскіх воінскіх частак на тэрыторыі Беларусі, ствараючы аб’екты для ўдару украінскімі ўзброенымі сіламі. Армія не так падпарадкоўваецца Лукашэнку, як спецслужбы. Калі аддаць загад перайсці мяжу з Украінай, то можа ўзарвацца ў Беларусі.

Па словах палітыка, агучаныя асцярогі Лукашэнкі супраць «экстрэмісцкіх беларускіх элементаў на тэрыторыі Украіны» ўказваюць на спрыяльны час для абуджэння нацыянальна-вызвольнага руху як у Беларусі, так і за яе межамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array