Анонс: 04-га красавіка «Госць Рацыі» – Валер Кавалеўскі



«Адносіны Беларусі з варожай Расеяй мусяць змяніцца. Рэжым Лукашэнкі замешаны ў мностве злачынстваў і павінен несці адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці і за саўдзел у ваенных злачынствах ва Украіне» – такія словы прагучалі падчас выступу Святланы Ціханоўскай на слуханнях у Кангрэсе ЗША, куды Аб’яднаны Пераходны Кабінет здзейсніў нядаўні сумесны рабочы візіт.

Госць Рацыі – намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі раскажа пра вынікі паездкі ў ЗША, далейшыя крокі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па вяртанні ў Беларусь і абароне дэмакратычных інтарэсаў беларускага народа на міжнароднай арэне, пра мажлівыя дыялог з афіцыйным Кіевам, ядзерныя пагрозы і будучыню Лукашэнкі на фоне вайны ва Ўкраіне.

Перадачу «Госць Рацыі» з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерам Кавалеўскім, слухайце ў аўторак, 04-га красавіка, на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.